Паўднёвы Пераходны Савет | |
---|---|
Агульная інфармацыя |
|
Краіна | |
Дата стварэння | 4 красавіка 2017 |
Штаб-кватэра | |
Сайт | stcaden.com |
Паўднёвы Пераходны Савет — сепаратысцкі орган улады Еменскай Рэспублікі, створаны Паўднёвым рухам падчас вайны ў Емене ў 2017 годзе.
Створаны 4 красавіка 2017 года савет складаецца з 26 членаў на чале з Айдарусам аль-Зубаідзі (прэзідэнт), а таксама Хані Бін Брэйка (віцэ-прэзідэнт). ППС кіруе большай часткай тэрыторыі ў Паўднёвым Емене. Некаторыя з членаў ППС былі губернатарамі правінцый Далі, Шабва, Хадрамаут, Лахдж, Сакотра і Эль-Махра.
У канцы красавіка 2017 года губернатар правінцыі Адэн Айдарус аль-Зубаiдзi быў звольнены беглым прэзідэнтам Хадзі за нелаяльнасць і за падтрымку Паўднёвага руху. 3 мая ў Адэне былі праведзены буйныя мітынгі ў знак пратэсту супраць рашэння Хадзі. ППС быў утвораны ў маі 2017 года[1]. Праз дзень Хадзі назваў савет нелегітымным[2].
Пачынаючы з 28 студзеня 2018 года сепаратысты, лаяльныя да ППС, захапілі кантроль над будынкам урада Хадзі ў Адэне[3][4].
Прэзідэнт ППС Айдарус аль-Зубаiдзi абвясціў аб надзвычайным становішчы ў сталiцы і аб пачатку працэсу звяржэння ўлады Хадзі над Поўднем[5].
У ходзе бітвы за Адэн у 2018 годзе, ППС узяў кантроль над горадам.