Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане | |
---|---|
англ.: Southern University at New Orleans | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Southern University at New Orleans |
Заснаваны | 1956 |
Студэнты | 2 264[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША |
Сайт | suno.edu |
![]() |
Паўднёвы ўніверсітэт у Новым Арлеане (англ.: Southern University at New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.
Вучэльня з'яўляецца часткай сісітэмы Паўднёвага ўніверсітэта.
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна пераважную большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Паўднёвы універсітэт быў заснаваны ў Новым Арлеане яшчэ ў 1880 годзе і пераехаў з горада ў 1914 годзе з-за матэрыяльна-тэхнічных праблем, а таксама ціску з боку "белых". Затым вучэльня была зноў заснавана як філіял Паўднёвага ўніверсітэта пазачарговай сесіяй заканадаўчага сходу штата 4 верасня 1956 года. 21 верасня 1959 года вучэльня адчыніла свае дзверы на тэрыторыі кампуса плошчай 17 акраў, размешчанага ў Пончартрэйн-Парк — раёне горада, заселеным у асноўным афраамерыканцамі.