Паўль Баум | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта, porcelain painter, мастак па тэкстылі, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Дата нараджэння | 22 верасня 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1932[3][4] (72 гады) ці 18 мая 1932[5] (72 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
прэмія Віла Рамана[d] (1909) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўль Баум (ням.: Paul Baum; 22 верасня 1859, Майсен — 15 мая 1932, Сан-Джыміньяна) — мастак, малявальшчык і графік, адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў Германіі).
Паўль Баум пачаў сваю творчую дзейнасць як малявальшчык кветак на посудзе, працаваў у родным горадзе на каралеўскім фарфоравым заводзе. Затым вучыўся ў Фрыдрыха Прэлера Малодшага ў дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў. У 1878 годзе Баум пераязджае ў Веймар, дзе вучыцца ў мясцовай Школе мастацтваў у мастака Тэадора Хагена. Падчас вучобы ён здзейсніў падарожжы па Паўночнай Германіі, Фландрыі і Галандыі.
У 1888 годзе Баум жыў у Мюнхене і далучаецца да калоніі мастакоў Дахау, дзе пасябраваў з Карлам Банцэрам і Максам Штрэмелем. У сакавіку 1890 года ён здзейсніў сумесна са Штрэмелем паездку ў Парыж, дзе абодва мастакі пазнаёміліся з працамі французскіх імпрэсіяністаў. Неўзабаве пасля гэтага Баум пакідае Дахау і селіцца ў бельгійскім горадзе Кноке-Хейст. Тут ён у 1894 годзе знаёміцца з Камілем Пісаро і бельгійскім мастаком-пуантылістам Тэа ван Рэйсельбергэ. У тым жа годзе Баум з’яжджае ў Дрэздэн і ўдзельнічае ў мастацкім руху Дрэздэнскі сэцэсіён. У 1895 годзе мастак перасяляецца ў горад Слейс у Нідэрландах, дзе жыве да 1908 года, час ад часу здзяйсняючы паездкі ў Італію, Паўднёвую Францыю, Турцыю і ў Берлін, дзе ён у 1902 годзе прымае ўдзел у выставе Берлінскі сецэсіён.
У 1909 годзе Баум атрымаў прэмію Віла Рамана, пасля чаго ён пражыў 4 гады ў Італіі, пераважна ў Таскане. З пачаткам Першай сусветнай вайны мастак вярнуўся ў Германію і ў 1914 годзе становіцца прафесарам у дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў. З 1918 года ён — прафесар па класе пейзажа ў касельскай Акадэміі мастацтваў. Пасля 1924 года Баум жыў пераважна ў Сан-Джыміньяна, дзе ў 1932 годзе памёр ад запалення лёгкіх.