Паўметалы

Паўметалы — хімічныя элементы, размешчаныя ў перыядычнай сістэме на мяжы паміж металамі і неметаламі. Для іх характэрна наяўнасць кавалентнай крышталічнай рашоткі і металічнай праводнасці.

Да паўметалаў адносяць крэмній, бор, германій, мыш’як, сурму, тэлур, таксама часам — вісмут, палоній і астат, а таксама волава, якая мае паўправадніковаю форму, і алатропныя мадыфікацыі вугляроду — графіт і фосфару — металічны фосфар[1].

Па сваіх хімічных уласцівасцях паўметалы з’яўляюцца неметаламі, але па тыпе праводнасці адносяцца да праваднікоў. Носьбіты току ў паўметалах адрозніваюцца вялікай рухомасцю і малой эфектыўнай масай. Дзякуючы гэтаму паўметалы — найбольш прыдатныя аб’екты для назірання памерных эфектаў, фазавых пераходаў паўметалаў — дыэлектрык у моцных магнітных палях і шэрагу іншых з’яв[2].

Зноскі