Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of North Dakota | |
Арыгінальная назва | англ.: University of North Dakota |
Заснаваны | 1883 |
Студэнты | 13 615[1] і 8 795[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гранд-Форкс, Паўночная Дакота, ЗША |
Сайт | und.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўночна-Дакоцкі ўніверсітэт (англ.: University of North Dakota) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Гранд-Форкс у штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Ён быў заснаваны сходам тэрыторыі Дакота ў 1883 годзе, за шэсць гадоў да ўтварэння штата Паўночная Дакота. Ва ўніверсітэце ёсць адзіныя ў штаце школы права і медыцыны. Школа аэракасмічных навук была першай у ЗША, якая прапанавала вышэйшую адукацыю ў галіне кіравання беспілотнымі лятальнымі сістэмамі. Некалькі нацыянальных навукова-даследчых інстытутаў знаходзяцца на тэрыторыі кампуса універсітэта, уключаючы Даследчы цэнтр энергетыкі і навакольнага асяроддзя, Школу медыцыны і навук пра здароўе і Даследчы цэнтр харчавання чалавека Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША.