Паўстанне з-за віскі гэта хваляванні фермераў супраць падатку на выраб віскі на працягу 1791-94 гг., якія перайшлі ва ўзброенае процістаянне з федэральнымі падатковымі службамі і арміяй ЗША ў Пенсільваніі ў 1794 г. Паўстанне было падушана апаўчэннем прэзідэнта краіны Джорджа Вашынгтона.
Пасля вайны за незалежнасць ЗША першы ўрад новай краіны ўвёў падатак на права вырабляць віскі[1]. Падатак быў часткай праграмы па ліквідацыі ўнутранай запазычынасці дзяржавы, выкліканай расходамі на рэвалюцыйную вайну 1775-83 гг.
Фермеры, якія падчас вайны за незалежнасць па рознаму ставіліся да рэвалюцыйнага ўрада, былі незадаволены рашэннем прымусіць іх плаціць падатак, які не абмярковалі з імі. У асноўным пратэст выражаўся ў адмове плаціць, пагрозах да падатковых інспектараў і фізічным насіллі над імі, а таксама пагрозах і нападах на тых фермераў, што згаджаліся плаціць падаткі. Такія хваляванні цягнуліся з 1791 па 1794 г., калі яны перайшлі ў фазу ўзброенай барацьбы.
16 ліпеня 1794 г. ўзброеная група паспрабавала захапіць аднаго з буйных чыноўнікаў падатковага ведамства генерала Невіля ў яго доме на Баўэр Хіл пад Піцбургам (Пенсільванія). Але ў адказ Невіль застрэліў аднаго з нападаўшых Алівера Мілера. Пасля няўдалай спробы прымусіць Невіля выйсці, група, не здолеўшы захапіць дом, адступіла за падмацаваннем. 17 ліпеня 1794 г. да Баўэр Хіл падыйшлі ўжо каля 600 чалавек на чале з ветэранам арміі Вашынгтона маёрам Джэймсам МакФарлейнам, а на дапамогу Невілю прыйшлі з Піцбурга 10 салдат на чале з маёрам Абрахамам Кіркпатрыкам, які быў сваяком жонкі Невіля.
Перад падыходам паўстанцаў генерал Невіль здолеў пакінуць дом і схавацца. Паўстанцы дазволілі жанчынам і дзецям пакінуць Баўэр Хіл і пачаўся бой. Праз адну гадзіну перастрэлкі МакФарлейн (ці хтосьці з яго паўстанцаў) заўважыў белы сцяг у доме Невіля і спыніў агонь. Але калі ён паспрабаваў увайсці ў дом, яго застрэлілі на парозе. Пасля гэтага паўстанцы падпалілі дом Невіля і прымусілі капітуляваць ўсіх яго абаронцаў. Акрамя МакФарлейна былі забіты 1-2 паўстанца і 1 салдат-федэрал. Астатнім салдатам было дазволена вярнуцца ў Піцбург, а маёра Кіркпатрыка, сына Невіля Прэслі і яшчэ аднаго ўрадавага чыноўніка Дэйвіда Ленокса паўстанцы ўзялі ў палон (адкуль яны неўзабаве збеглі).
Пасля гэтага на захадзе Пенсільваніі працягваліся хвалаванні ў форме мітынгаў. Але больш ніякіх баёў паміж арміяй і фермерскім апаўчэннем не было зафіксавана.
Прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон накіраваў сваіх прадстаўнікоў для перамоў с паўстанцамі, а сам пачаў збіраць апаўчэнне для карнай аперацыі. У жніўні людзі Вашынгтона сустрэліся з прадстаўнікамі пратэстнага руху заходняй Пенсільваніі і прапанавалі амністыю ў адказ на падпарадкаванне законам ЗША. Быў праведзены мясцовы народны рэферэндум у верасні 1794 г., вынікі якога паказалі што насельніцтва падзялілася на дзве буйныя групы: тых, хто застаўся лаяльным уладзе і тых, хто жадаў не падпарадкоўвацца законам ЗША. Эмісары Вашынгтона рэкамендавалі ўраду правесці ваенную экспедыцыю.
Вашынгтон сабраў 12950 чалавек у федэральнае апаўчэнне. Пры гэтым выкарыстоўваліся элементы прызыву, што выклікала пратэст і хваляванні прызыўнога насельніцтва ў некаторых штатах: на ўсходзе Вірджыніі, у Мэрыледзе.
Падчас карнай аперацыі ў заходняй Пенсільваніі 29 верасня 1794 г. адзін з апаўчэнцаў выпадкова застрэліў хлопчыка, які не меў дачынення да палітыкі і хваляванняў. Праз два дні яшчэ адзін мужчына быў забіты салдатам Вашынгтона, калі яго спрабавалі арыштаваць і ён супраціўляўся. Абодвух вайскоўцаў судзілі грамадзянскім судом і апраўдалі.
У кастрычніку 1794 г. Вашынгтон сам прыехаў у месца дзеяння свайго апаўчэння падчас карнай аперацыі – рэдкі выпадак у гісторыі і адзіны ў гісторыі ЗША, калі кіраўнік дзяржавы вядзе салдат на вайну. Паўстанцы не аказалі аніякага супраціўлення арміі Вашынгтона. Прыкладна 20 чалавек былі арыштаваны з іх 2 прысудзілі да смяротнага пакарання за разбойныя напады і іх памілаваў прэзідэнт Вашынгтон. Пасля карнай аперацыі хваляванні з-за віскі спыніліся, але праблемы з зборам гэтага падатку засталіся. Сам падатак на выраб віскі быў адменены пасля прыходу да ўлады Рэспубліканскай партыі Томаса Джэферсана.
Паўстанне з-за віскі было адным з першых канфліктаў паміж грамадзянамі і ўладай ЗША, ў якім новая дзяржава даказала сваё права ўводзіць і збіраць падаткі і здольнасць наводзіць парадак падчас хваляванняў[2]. Гэта падзея ў гісторыі знайшла адлюстраванне ў працах даследчыкаў і мастацкіх творах. Сярод іншага можна вылучыць і альтэрнатыўны варыянт развіцця падзей згодна думкі гісторыка Л. Ніла Сміта: апаўчэнне магло пайсці на Філадэльфію (тады - сталіцу ЗША), пакараць Дж. Вашынгтона смерцю, адмяніць Канстытуцыю і аднавіць дзеянне Артыкулаў Канфедэрацыі, пасля чаго ЗША пераўтварыліся б у Паўночнаамерыканскую канфедэрацыю[3]. У постсавецкай гістарыяграфіі паўстанне з-за віскі схематычна апісаў расійскі пісьменнік А. Бушкоў ў кнізе "Невядомая вайна. Тайная гісторыя ЗША", прысвечанай грамадзянскай вайне 1861-65 гг.