Пегі Гугенхайм | |
---|---|
англ.: Peggy Guggenheim | |
Род дзейнасці | калекцыянер мастацтва, мецэнат, арт-дылер, свецкая львіца |
Дата нараджэння | 26 жніўня 1898[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 снежня 1979[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Бенджамін Гугенхайм |
Маці | Флорэт Селігман[d] |
Муж | Макс Эрнст і Ларанс Вель[d] |
Дзеці | Педжын Вейл Гугенхайм[d] |
Альма-матар | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пегі Гугенхайм (англ.: Peggy Guggenheim, поўнае імя Marguerite Guggenheim; 26 жніўня 1898, Нью-Ёрк — 23 снежня 1979, Падуя) — амерыканская галерыстка, мецэнат і калекцыянер мастацтва XX стагоддзя.
Дачка багатага прамыслоўца Бенджаміна Гугенхайма, які загінуў 15 красавіка 1912 на «Тытаніку». Яе дзядзька — амерыканскі прамысловец і калекцыянер Саламон Р. Гугенхайм. Пегі Гугенхайм была замужам за сюррэалістам Максам Эрнстам. Яна спрыяла творчасці Джэксана Полака — прадстаўніка абстрактнага экспрэсіянізму. Сваё бурнае жыццё яна апісала ў сваёй аўтабіяграфіі «Confessions of an Art Addict».