Пейза́ж (фр.: Paysage, ад pays — краіна, мясцовасць) — жанр выяўленчага мастацтва (ці асобныя творы гэтага жанру), у якім асноўным прадметам выявы з'яўляецца дзікая ці ў той ці іншай ступені змененая чалавекам прырода[1].
У залежнасці ад намаляванага матыву можна вылучыць сельскі, гарадскі (у тым ліку архітэктурны — ведута і індустрыяльны) пейзаж. Асобую вобласць складае адлюстраванне марской стыхіі — марскі пейзаж ці марына. Акрамя таго, пейзаж можа насіць эпічны, гістарычны, лірычны, рамантычны, фантастычны і нават абстрактны характар.