Пейке Кох

Пейке Кох
Фатаграфія
Дата нараджэння 15 ліпеня 1901(1901-07-15)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1991(1991-10-27)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер, графічны дызайнер, дызайнер паштовых марак
Мастацкі кірунак магічны рэалізм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пейке Кох (нідэрл. Pyke Koch, 15 ліпеня 1901, Беек (Уберген) — 27 кастрычніка 1991, Утрэхт) — нідэрландскі мастак, разам з Карэлам Вілінкам найвыдатнейшы прадстаўнік накірунку магічнага рэалізму ў Нідэрландах.

Біяграфія і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

З 1920 па 1927 год Пейке Кох вывучаў права ва Утрэхцкім універсітэце, але не завяршыў навучанне. Ён наведваў лекцыі і вывучаў кнігі па тэхніцы жывапісу, імкнучыся да тэхнічнай дасканаласці. Пазней ён жыў ва Утрэхце да самай смерці. У 1927 годзе ён выканаў сваю першую карціну і прыняў з ёй удзел у мастацкай выставе.

Кох быў адной з галоўных фігур накірунку магічнага рэалізму, які ўзнік у Нідэрландах у 1920-я гады. На яго аказаў моцны ўплыў сюррэалізм, а таксама нямецкія кінафільмы 1920-х і 1930-х гадоў. Падчас падарожжа ў Італію на яго зрабілі моцнае ўражанне працы як старых майстроў, П’ера дэла Франчэска і Мантэньі, так і сучасных, Джына Северыні і Джорджа дэ Кірыка. У пачатку 1930-х гадоў ён піша ў асноўным партрэты і пейзажы, хаця на яго карцінах, якія выклікаюць крытыку, з’яўляюцца таксама прастытуткі і госці свят.

З 1938 па 1940 год Кох падарожнічае па Італіі, дзе набывае сімпатыю да фашызму. Пра яго «Аўтапартрэт з чорнай павязкай» (1937) крытыка часта адклікалася як пра твор з нацысцкай сімволікай, хаця мастак заўсёды гэта адмаўляў. Ва Утрэхце ён быў чальцом цячэння Вердынаса, у 1940 годзе ў поўным складзе прынятага ў Нацыянал-сацыялістычны рух (нідэрл. Nationaal-Socialistische Beweging, НСД), гэта значыць тэхнічна ён быў чальцом нацысцкай партыі. У студзені 1941 года ў складзе дэлегацыі мастакоў ён здзейсніў паездку ў Берлін, дзе, у прыватнасці, сустракаўся з Гебельсам. Па ўласным прызнанні мастака, вярнуўшыся, ён расчараваўся ў нацыянал-сацыялізме. У красавіку 1941 гады ён выйшаў з НСД. Яшчэ ў 1942 годзе ён прадаваў працы акупацыйнаму ўраду, а ў 1943 годзе выйшла серыя створаных ім паштовых марак, але аб актыўнай падтрымцы ўрада не ішло і гаворкі. У апошнія гады акупацыі Кох ствараў толькі творы невялікага памеру, у асноўным нацюрморты і карціны зорнага неба. У 1949 годзе Кох прыняў удзел у венецыянскім біенале, але ў 1950 годзе яму было праз супрацоўніцтва з акупацыйным рэжымам забаронена выстаўляцца на працягу года.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Pieter Frans Christiaan Koch — 2009.