Panawahpskek | |
Правадыр Вялікі Гром, XIX ст.
| |
Агульная колькасць | 3900 (2016 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Канада — 2600 ЗША — 1300 |
Мова | абенакі |
Рэлігія | анімізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | абенакі, пасамакуоды |
Пенабскот (саманазва: Panawahpskek), таксама ўсходнія абенакі (англ.: Eastern Abenaki), пентагуэ (фр.: Pentagouets) — алганкінскі народ, карэнныя жыхары ўсходу Канады і ЗША. Агульная колькасць (2016 г.) - 3 900 чал.[1]
Пенабскот склаліся як асобная група індзейцаў у XVI - XVII стст. у выніку аб'яднання шэрагу вандроўных груп абенакі. Уваходзілі ў канфедэрацыю Вабанакі, супрацьстаялі іракезам, асабліва махокам. У канцы XVII - XVIII стст. зблізіліся з пасамакуоды, разам з якімі ўдзельнічалі ў войнах з брытанцамі на баку Францыі, а потым ЗША.
У нашы дні жывуць на тэрыторыі штата Мэн (ЗША), дзе месціцца рэзервацыя Востраў Індзейцаў Пенабскот, а таксама на ўсходзе Канады, дзе прызнаны ў якасці карэннага народа.
Традыцыйныя заняткі — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. З канца XX ст. адраджаюцца традыцыйныя рамёствы — пляценне абутку і кошыкаў, выраб музычных інструментаў і каркасных лодак, крытых бярозавай карой. Большасць вернікаў — каталікі і пратэстанты.