| ||||||||||||
Пенджыкент — адміністрацыйны цэнтр Пенджыкенцкага раёна Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. Пенджыкент з’яўляецца адзіным населеным пунктам са статусам горада ў раёне і горадам абласнога падпарадкавання. Пенджыкент размешчаны за 270 км на паўднёвы захад ад Худжанда, за 240 км на паўночны захад ад Душанбэ, за 48 км на ўсход ад Самарканда (Узбекістан).