Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне | |
---|---|
англ.: Indiana University of Pennsylvania | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Indiana University of Pennsylvania |
Заснаваны | 1875 |
Студэнты | 10 037[1] і 7 290[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Індыяна, Пенсільванія, ЗША |
Сайт | iup.edu |
![]() |
Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне (англ.: Indiana University of Pennsylvania) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Індыяна, штат Пенсільванія.
Універсітэт знаходзіцца за 89 км на паўночны ўсход ад Пітсбурга. Ён кіруецца мясцовым Саветам папячыцеляў і саветам кіраўнікоў Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.
Вучэльня мае філіялы ў Панксатоні, Фрыпарце і Манровіле.
Вашынгтонскі штомесячны рэйтынг каледжаў нацыянальных універсітэтаў у 2020 годзе паставіў Пенсільванскі ўніверсітэт у Індыяне на 193-е месца сярод 388 вышэйшых навучальных устаноў.