Пенсільванскі ўніверсітэт у Чэйні | |
---|---|
англ.: Cheyney University of Pennsylvania | |
Арыгінальная назва | англ.: Cheyney University of Pennsylvania |
Заснаваны | 1837 |
Студэнты | 623[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Чэстэр, Пенсільванія, ЗША |
Сайт | cheyney.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пенсільванскі ўніверсітэт у Чэйні (англ.: Cheyney University of Pennsylvania) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, размешчаная ў мясцовасці Чэйні, акруга Чэстэр, штат Пенсільванія.
Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Заснаваны ў 1837 годзе як Інстытут каляровай моладзі, гэта найстарэйшая ўстанова з усіх гістарычна «чорных» каледжаў і універсітэтаў у Злучаных Штатах.