Пентозы — агульная родавая хімічная назва класа пяцівугляродных цукраў, гэта значыць цукраў, агульнай формулай якіх з'яўляецца C5(H2O)5, альбо C5H10O5. Шырока распаўсюджаныя ў прыродзе, сустракаюцца ў вольным выглядзе, уваходзяць у склад гліказідаў, поліцукрыдаў. З'яўляюцца структурнымі кампанентамі нуклеінавых кіслот.