Пентэсілея (Пенфесілея, стар.-грэч.: Πενθεσίλεια) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] дачка Арэса і Атрэры[2], царыца[3] амазонак[4].
Неўзабаве пасля смерці Гектара яна явілася на дапамогу Прыяму, пасля таго як выпадкова забіла Іпаліту, і была ачышчана Прыямам. У баі яна забіла шмат каго, у тым ліку Махаона, але была забіта Ахілам[5]. Паводле апісання Квінта Смірнскага, у баі яна забіла 7 грэкаў, у тым ліку Падарка[6]. Забіта Ахілам, траянцы хаваюць яе[7].
За здзекаванне над памерлай Тэрсіт паплаціўся смерцю ад рукі Ахіла, які аплакваў заўчасную смерць адважнай прыгажуні, закахаўшыся ў яе пасля смерці[8]. Пазнейшыя паданні развілі матыў эратычных адносін Ахіла і Пенфесілеі; ад шлюбу іх, паводле падання, нарадзіўся сын Каістр. Подзвігі Пенфесілеі пад Трояй былі апеты Арктынам у эпічнай паэме «Эфіяпіда».
Пенфесілея была намалявана ў Аідзе на карціне Палігната ў Дэльфах: Парыс пляскае ў ладкі і кліча яе, а яна глядзіць на яго пагардліва[9].
Вобраз Пентэсілеі быў выкарыстаны пісьменнікам Генрыхам фон Клейстам у аднайменнай драме «Пентэсілея». Па яго кнізе былі напісаны музычныя творы, такія як сімфанічная паэма «Пентэсілея» Хуга Вольфа і аднайменная опера Отмара Шока.
У гонар Пентэсілеі названы астэроід (271) Пентэсілея, адкрыты ў 1887 годзе.
![]() |
Пентэсілея на Вікісховішчы |
---|