Пеньён-дэ-Алусемас | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 0,015 км² |
Насельніцтва | 350 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 23 333,33 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°12′48″ пн. ш. 3°53′21″ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Міжземнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Суверэнныя тэрыторыі|Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі|Суверэнныя тэрыторыі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пеньён-дэ-Алусемас – адна з іспанскіх тэрыторый, якая знаходзіцца ў Паўночнай Афрыцы. Уваходзіць у склад Іспаніі, але не адносіцца ні да адной адміністрацыйнай адзінкі, а кіруецца непасрэдна міністэрствам абароны. Пеньён належыць Іспаніі з 1559 года.
Пеньён – гэта група з трох астравоў, самы вялікі з якіх Пеньён дэ Алусемас (скала шырынёй 50 м, даўжынёй 70 м, вышынёй да 27 м). Астатнія два вострава невялікія і плоскія вышынёй да 11 метраў. Агульная плошча астравоў складае 0,15 км².
Астравы знаходзяцца каля ўзбярэжжа Марока (Ісла дэ Ціера знаходзіцца ў 300 метрах ад узбярэжжа), каля горада Аль-Хусайма, у 155 км на паўночны ўсход ад Сеўты і на 100 км на захад ад Мелільі.
У наш час насельніцтва астравоў складаецца з ваеннага гарнізона колькасцю 60 салдат, якія размешчаны ў старым форце.