Пені (англ.: penny, фінск.: Penni[1]) — разменная грашовая адзінка многіх краін і тэрыторый, якія ўваходзілі ў склад Брытанскай імперыі, а таксама Фінляндыі і Эстоніі. Найбольш вядомы брытанскі пені. Манета ўзнікла ў VIII ст. Выраблялася спачатку са серабра, з канца XVIII ст. — з медзі, а з другой паловы XIX ст. — з бронзы.