Пеорыя
| ||||||||||||||||||||||
Пеорыя[5] (англ.: Peoria) — горад на поўначы ЗША, з’яўляецца шостым па велічыні горадам штата Ілінойс. Плошча горада — 120,8 км². Насельніцтва — 113 546 чалавек (па дадзеных 2007 года).
Першае паселішча на месцы горада з’явілася ў 1680 годзе — пабудаваны французскімі каланістамі форт, які быў спалены ў канцы XVII стагоддзя. Пазней (у 1813 годзе) на яго месцы быў пабудаваны форт Кларк, які ў 1825 годзе атрымаў афіцыйную назву Пеорыя. У 1845 годзе паселішчу быў прысвоены статус горада.