Пепсі

Пепсі-Кола (англ. «Pepsi-Cola») скар. Пепсі (англ. «Pepsi») — газаваны, безалкагольны напой, які вырабляецца кампаніяй PepsiCo Inc. Кампанія была заснавана ў 1893 годзе Калебам Брэдхемам і мела назву «Напой Брэда».[1] У 1898 годзе кампанія была перайменавана ў Pepsi-Cola, а ў 1961 годзе назва напою скарацілася да Pepsi.

Пепсі
Выява лагатыпа
Тып Кола
Вытворца PepsiCo
Паходжанне  ЗША
Год 1893
Колер цёмна-карычневы
Сайт pepsi.com
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стварэнне напою

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы газаваны напой быў прадстаўлены ў 1893 годзе Калебам Брэдхемам як «Напой Брэда» у Нью-Берне, Паўночная Караліна, ЗША. Фармацэўт распрацаваў рэцэпт «Пепсі» ў сваёй аптэцы, дзе напой выйшаў у продаж. У 1898 годзе напой быў перайменаваны ў «Pepsi-Cola». Назва паходзіць ад грэцкага слова «πέψις» - «пепсіс», што азначае «страваванне», таму ён рэкламаваўся як напой для зняцця адчування дыспепсіі (сёння больш вядомае як «нястраўнасць»). Таксама слова «Пепсі» магло быць дасыланнем да сродку, які дапамагае страваванню — пепсіну,[2][3] але сам пепсін ніколі не ўваходзіў у склад Пепсі-Колы.[4]

Арыгінальны рэцэпт таксама ўключаў у сябе цукар і ваніль. Брэдхем імкнуўся зрабіць напой смачным і адначасова здольным дапамагчы страваванню. Акрамя таго, аптэкар хацеў, каб напой быў падбадзёрлівым і зараджаў энергіяй. Для гэтага ён дадаў у склад кафеін, ваніль і цукар.

Спалучэнне атрымалася ўдалым — навінка спадабалася спажыўцу адразу пасля выхаду на прылавак аптэкі Калеба ў 1893 годзе.

У 1903 годзе Брэдхем перанёс вытворчасць Пепсі са сваёй аптэкі на арандаваны склад. Ужо тады ён прадаў 7 968 галонаў (36 223 літраў) напою. Ужо праз год Пепсі прадавалася ў бутэльках па 177 мл, а продажы выраслі да 19 848 галонаў (90 230 літраў). У 1909 годзе піянер аўтамабільных гонак — Берні Олдфілд стаў першай знакамітасцю, які падтрымаў кампанію Pepsi. Ён апісаў «Пепсі» як «хуліганскі, асвяжальны, падбадзёрлівы, выдатны напой перад гонкай». Рэкламны слоган «Смачна і карысна» выкарыстоўваўся кампаніяй на працягу наступных двух дзесяцігоддзяў.[5]

У 1923 годзе кампанія «Пепсі-Кола» збанкрутавала з-за фінансавых страт і росту коштаў на цукар пасля Першай сусветнай вайны. Тады гандлёвую марку «Пепсі» разам з усімі яе актывамі купіў Рой Мегаргель, але яго спробы знайсці фінансаванне не ўвянчаліся поспехам. Неўзабаве актывы «Пепсі-Колы» былі набытыя Чарльзам Гутам, прэзідэнтам Loft, Inc. — вытворцам цукерак, якія мелі свае рознічныя крамы, у якіх былі ўсталяваныя аўтаматы з газаванай вадой. Ён спрабаваў замяніць «Кока-Колу» у аўтаматах з напоямі пасля таго, як кампанія Coca-Cola адмовілася даць яму дадатковыя зніжкі на сіроп. Затым Гут папрасіў хімікаў з кампаніі «Loft» змяніць формулу сіропу «Пепсі-Кола».

У перыяд з 1922 па 1933 год кампаніі Coca-Cola тройчы прапаноўвалася магчымасць набыць кампанію Pepsi-Cola, але яна кожны раз адхіляла гэтую прапанову.[6]

Рост папулярнасці

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Вялікай дэпрэсіі ў 1934 годзе «Пепсі» набыла папулярнасць дзякуючы выпуску напою ў бутэльках ёмістасцю 354 мл. Да гэтага «Pepsi-Cola» і «Coca-Cola» прадавалі свае напоі ў тары аб'ёмам 192 мл. па кошце каля 5 цэнтаў за бутэльку. Акрамя таго, музычная рэклама, запушчаная на радыё, дзе гучаў папулярны джынгл «Нікель», упершыню запісаны «Tune Twisters» у 1940 годзе,[7] моцна ўзняла пазнавальнасць брэнда.

У перыяд эканамічнага крызісу распачатая рэкламная кампанія атрымала поспех у павышэнні статусу Pepsi-Cola. З 1936 па 1938 гады прыбытак «Пепсі-Кола» падвоіўся.

Поспех «Пепсі» пад кіраўніцтвам Чарльза Гута прыйшоўся на той час, калі кандытарскі бізнес Loft Candy быў у заняпадзе. Паколькі Гут першапачаткова выкарыстоўваў сродкі Loft Candy для фінансавання Pepsi-Cola, амаль банкрутная кампанія Loft Candy падала ў суд на Гута за права ўласнасці на кампанію Pepsi-Cola. Пасля доўгіх судовых разглядаў справа дайшла да Вярхоўнага суда штата Дэлавэр і скончылася паражэннем Гута, а Loft Inc. стала новым уласнікам кампаніі.

Падчас Другой сусветнай вайны «Пепсі-Кола» абагнала па папулярнасці Royal Crown і Dr Pepper, заняўшы другое месца сярод газіраваных напояў пасля «Кока-Кола». У пачатку 1950-х гадоў узровень папулярнасці «Кока-Кола» ў параўнанні з «Пепсі-Кола» павялічыўся ў пяць разоў.

Лагатып 40-х гадоў

У 1961 годзе ўпершыню прайшла рэкламная кампанія пад дэвізам «Пепсі — для тых, хто адчувае сябе маладым». Да 1964 года лозунг быў зменены на «Вы — пакаленне Пепсі». У 1964 годзе «Пепсі» выпусціла дыетычную газіроўку без цукру з выкарыстаннем штучных падсалодвальнікаў. У 1965 годзе з'явілася кампанія PepsiCo, якая займаецца вытворчасцю напою дагэтуль.

З 1930-х да канца 1950-х гадоў лозунг «Пепсі-Кола патрапіла ў кропку» быў найбольш часта выкарыстоўваным на радыё, у класічным кіно і ў першыя дні тэлебачання. Яго джынгл, створаны, калі Pepsi каштавала ўсяго пяць цэнтаў, выкарыстоўваўся ў розных формах з рознымі тэкстамі. З з'яўленнем радыё «Пепсі-Кола» прыцягнула да прасоўвання сваёй прадукцыі маладую, перспектыўную актрысу Поллі Берген, якая часта выконвала класічны джынгл сваім вакалам.[8]

Кінаактрыса Джоан Кроўфард, выйшаўшы замуж за прэзідэнта «Пепсі-Кола» Альфрэда Н. Сціла, стала прадстаўніцай «Пепсі». Яна пачала з'яўляцца ў рэкламных роліках, спецыяльных тэлевізійных праграмах і на тэлевізійных конкурсах прыгажосці ад імя кампаніі. У некалькіх фільмах таго часу напой паказваўся на самых відавочных месцах. Калі Сціл памёр у 1959 годзе, Джоан Кроўфард была прызначана ў савет дырэктараў «Пепсі-Кола». Яна займала гэтую пасаду да 1973 года. Аднак у буйнейшай PepsiCo, створанай у 1965 годзе, Кроўфард не стала членам савета дырэктараў.

У 1992 годзе маркетынгавая кампанія «Pepsi Number Fever» на Філіпінах выпадкова распаўсюдзіла 800 000 выйгрышных накрывак для бутэлек за галоўны прыз у 1 мільён песа, што прывяло да масавых беспарадкаў і гібелі пяці чалавек.[9]

У 2008 годзе PepsiCo правяла чарговы рэбрэндынг сваёй прадукцыі і прадставіла новы лагатып напою ў выглядзе смайла. Ідэя заключалася ў тым, каб кожны варыянт напою меў сваю ўсмешку, напрыклад, Pepsi MAX — шырокая ўсмешка, Pepsi (класічны варыянт) — сярэдняя, Pepsi Light — лёгкая ўсмешка. Пазней ад гэтай ідэі адмовіліся і пачалі выпускаць напой з класічным лагатыпам. Аднак новы лагатып падвергся жорсткай крытыцы ў інтэрнэце. Некалькі графічных дызайнераў стварылі версію лагатыпа, якая паказвала чалавека з атлусценнем.[10] Гэта выява хутка стала інтэрнэт-мемам і прыцягнула ўвагу да негатыўных наступстваў ужывання напою.

«Пепсі-кола» ў СССР

[правіць | правіць зыходнік]
Савецкая этыкетка бутэлькі Пепсі-Колы (змяшчае кірылічны аналаг лагатыпа, які выкарыстоўваўся з 1969 па 1991 гады)

У 1938 годзе Pepsi Cola Company (пасля — PepsiCo) зарэгістравала права выключнага карыстання таварным знакам на тэрыторыі Савецкага Саюза ў Бюро па рэгістрацыі таварных знакаў Наркамгандлю СССР.

Упершыню савецкія грамадзяне змаглі масава паспрабаваць напой у 1959 годзе на выставе «Прамысловая прадукцыя ЗША» ў маскоўскім парку Сакольнікі. Падчас выставы віцэ-прэзідэнт ЗША Рычард Ніксан на просьбу прэзідэнта кампаніі PepsiCo International Дональда Кендала пачаставаў «Пепсі» савецкага лідара Мікіту Хрушчова.[11][12] Усяго на выставе было выпіта больш за 3 млн шкляначак напою.

«Пепсі» ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]

У Беларусі па ліцэнзіі вырабляецца Pepsi на заводзе «Лідскае піва» з ліпеня 2015 года. Уся сыравіна, якая патрабуецца для стварэння напояў, Беларуская. Выключэнне — сакрэтны сіроп, які паступае з-за мяжы.

На заводзе ў Лідзе разліваюць не толькі Pepsi, але і 7 Up, Mirinda, Mountain Dew.

Лагатып з 2023 года

«Пепсі» ў Беларусі актыўна ўдзельнічае ў рэкламных кампаніях і спонсарскіх праектах. Кампанія падтрымлівае спартыўныя і культурныя мерапрыемствы, што спрыяе павышэнню пазнавальнасці брэнда і яго папулярнасці сярод розных узроставых груп насельніцтва.

  1. History of The Birthplace of Pepsi (англ.). Праверана 6 жніўня 2024.
  2. Stoddard. Encyclopedia of Pepsi-Cola Collectibles. — Penguin, 2011-02-28. — 840 с. — ISBN 978-1-4402-2535-2.
  3. Tristan Donovan. Fizz: How Soda Shook Up the World. — Chicago Review Press, 2013-11-01. — 306 с. — ISBN 978-1-61374-725-4.
  4. История Pepsi: от «Напитка Брэда» до общеизвестного товарного знака в России. www.onlinepatent.ru. Праверана 6 жніўня 2024.
  5. Pepsi(недаступная спасылка). web.archive.org (6 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2008. Праверана 6 жніўня 2024.
  6. For God, country, and Coca-Cola : the definitive history of the great American soft drink and the company that makes it | WorldCat.org (англ.). search.worldcat.org. Праверана 6 жніўня 2024.
  7. Marketing, Baer Performance. Flashback Friday- “Nickel Nickel” (англ.). Baer Performance Marketing (1 ліпеня 2011). Праверана 6 жніўня 2024.
  8. A century of American icons : 100 products and slogans from the 20th century consumer culture | WorldCat.org (англ.). search.worldcat.org. Праверана 7 жніўня 2024.
  9. Pepsi-Cola Uncaps A Lottery Nightmare -- Bombings, Threats Follow Contest With Too Many Winners | The Seattle Times. archive.seattletimes.com. Праверана 7 жніўня 2024.
  10. Onedio.ru. О чем думали дизайнеры этих логотипов? Логотипы, которые рассмешили всех(нявызн.). Onedio.ru (13 лютага 2017). Праверана 7 жніўня 2024.
  11. 海口未挂影视文化发展公司(недаступная спасылка). www.cokolniki.com. Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2018. Праверана 7 жніўня 2024.
  12. Правда ли, что Хрущев снялся в рекламе газировки Pepsi?. www.culture.ru. Праверана 7 жніўня 2024.