У 1925 годзе быў вылучаны кандыдатам на пост прэзідэнта Фінляндыі, але на выбарах пацярпеў няўдачу. У 1930—1931 — прэм'ер-міністр, у 1931—1937 — прэзідэнт Фінляндыі. На гэтай пасадзе праводзіў як антыкамуністычную, так і антыфашысцкую палітыку. З аднаго боку, ён ініцыяваў арышт ўсіх камуністаў-членаў парламента, а з другога — здушыў Мянтсяльскае паўстанне, паднятае прафашысцкім лапуаскім рухам. На прэзідэнцкіх выбарах 1937 года пацярпеў паразу.
Падчас «зімовай вайны» беспаспяхова спрабаваў сустрэцца з Гітлерам і Мусаліні, але быў прыняты толькі Папам Піем XII. Карыстаўся вялікім даверам у жыхароў краіны, атрымаў ад іх мянушку «Ука-Пека» («Стары Пер»).