Перавал | |
---|---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перавал[1], таксама Горны праход — навылётнае глыбокае паніжэнне ў горным хрыбце або паміж блізка размешчанымі горнымі хрыбтамі. Шырыня некалькі кіламетраў, часам некалькі сотняў метраў.
Горныя праходы часта маюць важнае транспартнае або стратэгічнае значэнне, напрыклад, Тамерланавы Вароты ў гарах Гісара-Алая ва Узбекістане, Кілікійскія Вароты ў гарах Таўр у Турцыі, Джунгарскія Вароты паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау і Барлык у Казахстане і інш.