Пераза́пуск ці рэбу́т (англ.: Reboot) — новая версія мастацкага твора (фільма, камп'ютарнай гульні, комікса і г.д.), якая выкарыстоўвае тых жа герояў і ідэі, але ігнаруе падзеі папярэдніх твораў з серыі, ствараючы новую сюжэтную лінію.[1]
Галоўная мэта перазапуску – гэта «ажыўленне» серыі для прыцягнення новых фанатаў і павелічэння даходаў.[1] Такім чынам, перазапуск можа разглядацца як спроба ўратаваць серыю, якая маральна састарэла.[2] Акрамя таго, перазапуск серыі — гэта дастаткова бяспечны праект з пункту гледжання прыбытку, бо твор з вядомымі героямі ўжо мае прыхільнікаў, з-за чаго з'яўляецца менш рызыкоўным ходам, чым цалкам арыгінальны твор.[3]
Арыгінал | Год | Перазапускі | Гады |
---|---|---|---|
Пятніца, 13-е | Пятніца, 13-е | 2009 | |
Кашмар на вуліцы Вязаў | Кашмар на вуліцы Вязаў | 2010 |