Пераксід натрыю | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | Na₂O₂ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 215-209-4 |
SMILES | |
RTECS | WD3450000 |
ChemSpider |
Пераксі́д на́трыю, Na2O2 — неарганічнае пераксіднае хімічнае злучэнне, моцны акісляльнік.
Бясколернае крышталічнае рэчыва, растваральнае ў вадзе і этаноле. Тэхнічны пераксід натрыю мае жаўтаваты колер. Шчыльнасць 2,6 г/см³[1]. Пры награванні да тэмпературы вышэй 300 °C (311—400 °С[2]) раскладаецца з вылучэннем кіслароду. Бурна раскладаецца пры тэмпературы вышэй за 540 °С[2].
Пажаранебяспечны ў прысутнасці арганічных рэчываў[2].
Пераксід натрыю атрымліваюць акісленнем расплаўленага натрыю кіслародам (ачышчаным ад вуглякіслага газу і вільгаці паветрам).
Выкарыстоўваецца пры рэгенерацыі паветра (на падводных лодках, у дыхальных прыборах). Водны раствор выкарыстоўваецца пры адбельванні тканін, паперы, воўны, шоўку. У аналітычнай хіміі пераксід натрыю выкарыстоўваецца для пераводу тугаплаўкіх аксідаў у растваральны стан[2].