Пералом Мантэджы | |
---|---|
МКХ-10 | S52.0 |
МКХ-9 | 813.03 і 813.13 |
MeSH | D009011 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пералом Мантэджы — гэта пералом у праксімальнай траціне локцевай косці з вывіхам праксімальнай галоўкі прамянёвай косці . Траўма названая ў гонар італьянскага хірурга Джавані Батысты Мантэджы[1].
Механізмы ўключаюць:
Існуе чатыры віды (у залежнасці ад зрушэння галоўкі прамянёвай косці)[2]:
Гэта класіфікацыя вядома як тыпы Бадо.
Лячэнне пераломаў Мантэджы можа ажыццяўляцца кансерватыўна ў дзяцей з закрытай рэпазіцыяй (перавязка і гіпсавая павязка ), але ў сувязі з высокай рызыкай зрушэння і наступнага няправільнага зрастання ў большасці выпадкаў прымяняецца адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя[3].
Остэасінтэз (адкрытая рэпазіцыя і ўнутраная фіксацыя) локцевай косці лічыцца стандартам медыцынскай дапамогі ў дарослых.
У дзяцей вынікі своечасовага лячэння звычайна добрыя. Калі дыягностыка зацягваецца, патрабуецца рэканструктыўная аперацыя, больш верагодныя ўскладненні і прагноз горшы. У дарослых гаенне адбываецца павольней, і вынікі, як правіла, не такія выдатныя.
Ускладненнямі хірургічнага ўмяшальніцтва пры пераломах Мантэджы з’яўляюцца няправільнае зрастанне тканак пасля пашкоджання, параліч і пашкоджанне нерва, пашкоджанні цягліц, артрыт , тэндыніт , інфекцыі, тугарухомасць суставаў , сіндром сціскання , чутныя хлапкі або трэск, дэфармацыі і хранічныя болі, звязаныя з хірургічным абсталяваннем, такім як штыфты, шрубы, пласціны. Некалькі аперацый можа спатрэбіцца для карэкцыі гэтага тыпу пералому, паколькі гэта амаль заўсёды дастаткова складаны пералом, які патрабуе кваліфікаванага хірурга-артапеда, прычым як правіла, спецыяліста, знаёмага з гэтым тыпам траўмы[4].