Пералё́т[1] (Anthyllis) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae). Налічвае бодьш за 30 відаў, пашыраных на тэрыторыі Еўропы, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыкі.
Пераважна шматгадовыя травы і паўкусцікі. Лісце няпарнаперыстае. Кветкі жоўтага, зрэдку чырвонага колеру, сабраныя ў галоўчатыя суквецці. Плод — аднанасенны або двухнасенны струк.
Лекавыя, кармавыя і меданосныя расліны.
Зноскі
- Пералёт: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)