Пераносны зенітна-ракетны комплекс (ПЗРК) — зенітная ракетная сістэма, прызначаная для транспарціроўкі і вядзення агню адным чалавекам. Дзякуючы невялікім памерах, ПЗРК лёгкамаскіраваная і мабільная.
Першыя ўзоры ПЗРК з кіраванымі ракетамі паступілі на ўзбраенне ў канцы 1960-х гадоў, атрымаўшы масавае прымяненне падчас баявых дзеянняў араба-ізраільскай «вайны на знясіленне» ў 1969 годзе, — першымі комплексамі, выпрабаванымі ў баявой абстаноўцы, былі савецкія ПЗРК «Страла-2». З 1970-х гадоў ПЗРК актыўна прымяняюцца ў войнах і ваенных канфліктах па ўсім свеце рознымі партызанскімі і паўстанцкімі фарміраваннямі як досыць танны і эфектыўны сродак барацьбы з авіяцыяй.