Перламутраўка балотная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Перламутраўка балотная |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Boloria aquilonaris Stichel, 1908
|
|
Перламутраўка балотная (Boloria aquilonaris) — матыль сямейства німфалід. Прадстаўнік барэамантаннага роду, пашыранага пераважна ў таежнай зоне.
Размах крылаў 32-36 мм. Крылы вохрыста-чырвоныя, зверху з малюнкам з круглых чорных плям і палосак, у прыкаранёвай частцы цёмныя. Спод задніх крылаў вохрысты, пакрыты перавязямі з асобных белых або жоўтых плям. Па краі крыла светлыя жаўтаватыя або белыя лункі.
Пашырэнне: лясная зона (паўночная частка) ад Цэнтральнай Еўропы да Прыамур’я і Прымор’я. На тэрыторыі Беларусі лакальна сустракаецца па ўсёй тэрыторыі.
Месцы пражывання: вярховыя і зрэдку пераходныя балоты, забалочаныя сасновыя лясы.
За год дае 1 пакаленне. Лёт матылёў у чэрвені-ліпені. Кармавыя расліны вусеняў — журавіны і некаторыя фіялкі
Гады з высокай колькасцю чаргуюцца з перыядамі, калі від рэдкі і больш лакальны ў месцах пражывання.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5