Перламутраўка вятроўнікавая

Перламутраўка вятроўнікавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brenthis ino


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  405034
EOL  158737

Перламутраўка вятроўнікавая (Brenthis ino) — від дзённых матылькоў з сямейства німфалід. Даўжыня пярэдняга крыла 18 — 23,5 мм.

Этымалогія назвы

[правіць | правіць зыходнік]

Іна (грэчаская міфалогія) — дачка фіванскага цара Кадма і Гармоніі, жонка Адаманта, мачыха Фрыкса і Гелы.

Беларуская назва віду звязана з вятроўнікам (Filipendula sp.) — адной з кармавых раслін вусеняў гэтага віду.

Арэал віду ахоплівае знешнетрапічную Еўразію. Шырока распаўсюджаны від, які сустракаецца на большай частцы тэрыторыі Усходняй Еўропы. Адсутнічае толькі на крайняй поўначы, за палярным кругам, у стэпавай зоне Украіны і ў Прыкаспійскай нізіны. Сустракаецца таксама ў горным Крыму, у Предкавказье і на Вялікім Каўказе.

Засяляе узлескі, абочыны дарог, паляны, берагі рэк, заліўныя і вільготныя пойменныя лугі, нізінныя балоты. На Каўказе сустракаецца па берагах горных рэк і ручаёў, на адкрытых лугах і зарасніках кустоў, забалочаных лугах, лясных палянах і ўзлесках, субальпийских лугах на вышынях ад 500 да 2000 м н.у.м. Тут від вельмі звычайны, хоць сустракаецца лакальна.

Вусень

За год развіваецца ў адным пакаленні. Час лёту з пачатку ліпеня да сярэдзіны жніўня. На раўніне пік лёту прыпадае на чэрвень і заканчваецца ў сярэдзіне ліпеня, у гарах — пік лёту ў ліпені. Матылькі харчуюцца нектарам кветак. На начлег ладзяцца ў кронах дрэў або ў кустах. Часам могуць назірацца скопішчы матылькоў на дрэвах, якія стаяць асобна. Самцы ў пошуках самак нізка лётаюць над травяністай расліннасцю. Самкі адкладаюць яйкі паштучна (альбо па 1−2 шт.) на ніжні бок лісця кармавых раслін. Паводле інфармацыі адных аўтараў зімуе яйка, згодна з іншым — зімуюць маладыя вусені. Вусені актыўныя галоўным чынам у начны час. Сілкуюцца лісцем Filipendula ulmaria, крывасмока (Sanguisorba officinalis), маліны, ажыны, фіялкі, валжанкі звычайнай. Вусені вырастаюць да 25 мм. Кукалка свабодная, прымацоўваецца крэмасцерам да субстрату галавой уніз.