Дафна (грэчаская міфалогія) — дачка фесалійскага рачнога бога Пенея і багіні Зямлі Геі. Гнаная закаханым у яе Апалонам, Дафна узмалілася аб дапамозе да багоў і была пераўтвораная ў лаўравае дрэва.
Беларускі эпітэт «малінавая» звязаны з малінай — адной з кармавых раслін вусеняў гэтага віду.
Даўжыня пярэдняга крыла 21-29,5 мм. Верхні бок крылаў вохрыста-аранжавы з малюнкам з цёмных плям. Ніжні бок задніх крылаў зелянява-жоўты ад аснавання да сярэдзіны, да знешняга краю фіялетава-чырвоны, з маленькай бурай плямкай са светлай сярэдзінай. На знешнім краі маюцца 2 лініі, з якіх ўнутраная звычайна матавая
Паўднёвая і Сярэдняя Еўропа, умераны пояс Азіі. На паўночным захадзе від насяляе ў паўднёва-заходняй Літве і паўночна-заходняй Польшчы, далей сустракаецца па перадгор'ях Усходніх Карпат (Славакія і на крайні паўднёвы ўсход Польшчы) і ў Венгрыі. На ўсход арэал ідзе паласой па поўдні Беларусі і Паўночнай Украіне, дзе від насяляе таксама на поўдні, паўднёвым усходзе. Сустракаецца ў Крыму. У Расіі шырока распаўсюджаны ў цэнтры і на поўдні аж да паўночнага схілу Галоўнага Каўказскага хрыбта. У Малдове не знойдзены.
Матылі засяляюць сухія рознатраўныя лугі і ўскрайкі шыракалістых і змешаных лясоў з падростам з маліны. У лесастэпавай і стэпавай зонах жыве па бэльках з хмызняковай расліннасцю і на ўзлесках пойменных лясоў. У перадгор'ях і гарах Карпат і Каўказа падымаецца на вышыні да 800—1000 м над узр.м.
На ўсім сваім арэале развіваецца ў адным пакаленні за год. Час лёту з чэрвеня па пачатак жніўня — з пікам ў чэрвені. Самкі адкладаюць па 1 яйку на ніжнюю паверхню лісця кармавых раслін. Зімуе яйка са сфармаваным вусеням, па іншых дадзеных — гусеніцы першага ўзросту. Вусень цёмна-бурага колеру, з аранжава-жоўтымі палоскамі на спіне і баках. Шыпы маюцца на ўсім целе, жоўтага колеру, галінастыя. Стадыя кукалкі каля 14 дзён.
Кармавыя расліны вусеняў: ажына, маліна, Sanguisorba officinalis, фіялкі. У Карпатах і Цэнтральнай Еўропе асноўная кармавая расліна — маліна, у стэпах паўднёвага ўсходу еўрапейскай часткі Расіі — ажына.