Пе́рлаўка[3] (Melica) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Налічвае каля 80[4] відаў.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае або каленчата ўзыходнае каля нізу. Лісце з вузкалінейнай шурпатай пласцінкай. Суквецце — аднабокая коласападобная мяцёлка. Каласкі з 2—5 кветак, з 1—3 ніжнімі двухполымі кветкамі і булавападобнымі прыдаткамі з недаразвітых кветак на версе. Плод — зярняўка.
Расліны пашыраны ва ўмераным поясе абодвух паўшар'яў Зямлі і гарах тропікаў. Кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Зноскі