Пе́рлаўка высокая[3] (Melica altissima) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[3] см, з доўгім карэнішчам. Утварае дзярніну. Сцяблы прамыя, шурпатыя. Лісце чагаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае. Суквецце — колас. Каласкі двухкветкавыя. Каласковыя лускавінкі цёмна-фіялетавыя, з бледным краем. Ніжняя кветкавая лускавінка шурпатая, з 7 жылкамі[3]. Плод — сухая зярняўка.
Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы[4]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў чэрвені—ліпені[3].
Знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].
Дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Перловник высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)