Метэорны паток | |
---|---|
![]() Знічка з Персеід (12 жніўня 2016) | |
Перыяд актыўнасці | 17 ліпеня — 24 жніўня |
Дата максімуму актыўнасці | 12 жніўня |
Каардынаты радыянта | α = 48°, δ = +58° |
Зенітны часавы лік | 100 |
Назіраемая хуткасць | 59 км/с |
Год адкрыцця | 1834 |
Родапачынальнік | 109P/Свіфта — Тутля |
Персеіды — метэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея.
Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля . Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы на вышыні прыблізна 80-100 км. Так утвараецца знічкавы дождж, спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.
![]() |
Персеіды на Вікісховішчы |
---|