Перці Карпінен | |
---|---|
фінск.: Pertti Johannes Karppinen | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2][…] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
17 лютага 1953[1][2] (72 гады) |
Грамадзянства | |
Рост | 201 см[1] |
Вага | 102 кг |
![]() |
Перці Юханес Карпінен (фінск.: Pertti Johannes Karppinen; нар. 17 лютага 1953, Вехмаа, Фінляндыя) — фінскі вясляр (акадэмічнае веславанне), трохразовы алімпійскі чэмпіён у адзіночках, двухразовы чэмпіён свету.
Карпінен выйграў тры запар залатыя медалі ў заездах адзіночак на летніх Алімпіядах 1976, 1980 і 1984 гадоў. Перці паўтарыў дасягненне савецкага вясляра Вячаслава Іванова, які перамог у гэтай жа дысцыпліне на Алімпіядах 1956, 1960, 1964 гадоў.
На Алімпіядзе 1988 года ў Сеуле Карпінен заняў сёмае месца ў адзіночках, а праз 4 гады ў Барселоне 39-гадовы фін заняў 10-е месца ў той жа дысцыпліне. Двойчы запар (1979 і 1980) Перці Карпінен прызнаваўся найлепшым спартсменам года ў Фінляндыі.
У 2015 годзе ўдастоены персанальнай (няпоўнай) пенсіі (662 еўра ў месяц) ад Міністэрства адукацыі і культуры Фінляндыі.
Малодшы брат Перці Рэйма Карпінен (нар. 1958) таксама быў вясляром і ўдзельнічаў у 3 Алімпіядах (1984, 1988 і 1992). Найлепшы яго алімпійскі вынік — 8-е месца ў двойках у Лос-Анджэлесе-1984.