Першая кніга Макавеяў (Α΄ Μακκαβαίων) | |
---|---|
Выява ліста з пералікам анатаваных другакананічных кніг. Кнігі Макавеяў прыведзены апошнімі ў спісе. | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская, старажытнагрэчаская |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга прарока Малахіі |
Наступная: | Другая кніга Макавеяў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая кніга Макавеяў у праваслаўі і каталіцызме ўваходзіць у склад Старога Запавету, але адсутнічае ў Яўрэйскай Бібліі (Танаху) і не ўваходзіць у Стары Запавет у пратэстантызме[1]. У Рускай праваслаўнай царкве і каталіцызме адносіцца да другакананічных кніг, у іўдаізме і пратэстантызме — да апокрыфаў.
Была напісана на рубяжы 2 — 1 ст. да н.э. на яўрэйскай мове, але захавалася толькі ў грэчаскім перакладзе. У ёй пасля кароткіх заўваг пра заваяванні Аляксандра Македонскага і паказу страшнага ганення сірыйскага цара Антыёха IV на яўрэяў і іх рэлігію далей паведамляецца аб паўстанні іўдзейскага свяшчэнніка Матафі ў абарону сваёй веры і бацькаўшчыны, а потым апісваюцца подзвігі яго сыноў Іуды, Іанафана і Сімона Макавеяў. Аўтар гэтай кнігі быў выразнікам інтарэсаў найбольш агрэсіўнай групы іудзейскай знаці, якая падтрымлівала заваёўніцкую палітыку Макавеяў.[2]