Перы́ла[3] (Perilla) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). Налічвае 5[3] відаў (1 від — Перыла кустовая (Perilla frutescens)[4]), пашыраных у Паўднёвай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы.
Аднагадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[3]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.
У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Жмых ідзе на корм жывёле.
Выкарыстоўваецца таксама як дэкаратыўная расліна.
Зноскі
- Перилла — род Perilla: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Перыла: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)