Перыяд Сэнгоку

Перыяд Сэнгоку (яп.: 戦国時代 сэнгоку дзідай, «Эпоха ваюючых правінцый»), назва ўтрымлівае адсылку да перыяду Ваюючых царстваў у Кітаі) — перыяд у японскай гісторыі з другой паловы XV да пачатку XVII стагоддзя.

Пачаўся стратай сёгунамі дынастыі Асікага кантролю над краінай, што прывяло да дэцэнтралізацыі дзяржаўнай улады («смута гадоў Онін» у 14671477 гадах) і завяршыўся ўсталяваннем сёгуната Такугава (1603). Часта іншай датай пачатку перыяду лічаць 1493 г., год смерці Хатакэяма Масанага. Канцом гэтай эпохі лічаць выгнанне апошняга сёгуна з дынастыі Асікага з Кіёта па наказу Ода Набунага — 1573 г.

Перыяд кіравання Таётомі Хідэёсі ўжо нельга лічыць часткай эпохі сэнгоку (калі можна, то з сур'ёзнымі агаворкамі, з прычыны таго, што ён змог завяршыць аб'яднанне краіны і стаў вярхоўным яе кіраўніком, у адрозненне ад Ода Набунага).

Разам з тым шматлікія даследчыкі вылучаюць адмысловы перыяд японскай гісторыі — перыяд Адзуці-Мамаяма (яп.: 安土桃山時代), які супадае з перыядам кіравання Ода Набунага і Таётомі Хідэёсі. Няма адзінага пункта гледжання і адносна датовак гэтай эпохі (як варыянт — 1573—1603).

  • Электронная энциклопедия «Япония от А до Я»
  • Turnbull St. The samurai sourcebook. London. 2000