Перыяд Эда | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 1603 |
Названа ад | Эда |
Краіна | |
Папярэдні ў спісе | Перыяд Адзуці-Мамаяма |
Наступны ў спісе | Перыяд Мэйдзі |
Дата пачатку | 1603 |
Дата заканчэння | 1868 |
Апісана на сайце | vam.ac.uk/content… (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перы́яд Э́да (яп.: 江戸時代, えどじだい) — перыяд у гісторыі Японіі з 1603 па 1867 год. Працягваўся з моманту заснавання сёгуната Такугава да яго ліквідацыі і рэстаўрацыі прамога імператарскага праўлення.
Назва перыяду паходзіць ад горада Эда, галоўнай рэзідэнцыі сёгунаў і палітычна-адміністрацыйнага цэнтра Японіі 17 — сярэдзіны 19 стагоддзя. Гэты перыяд часам называюць перыядам Такугава — ад імя сям'і сёгунаў.
Перыяд Эда характарызаваўся адносна стабільным і мірным жыццём японцаў на працягу 250 гадоў, росквітам самурайскай і гарадской культур, забаронай хрысціянства і кантактаў з Заходнім светам.