Артыкул пра мастацкі твор. Пра дзяржаўны сімвал Германіі гл. гімн Германіі.
«Песня немцаў» (ням.: Das Lied der Deutschen), званая таксама песня Германіі (ням.: Deutschlandlied) ці, радзей, гофманска-гайднаўская песня (ням.: Hoffmann-Haydn’sches Lied) — песня, напісаная Гофманам фон Фалерслебенам на музыку Іозефа Гайдна. Створаная 26 жніўня 1841 года на востраве Гельгаланд, які належаў тады Вялікабрытаніі, песня ўпершыню была публічна выканана 5 кастрычніка таго ж года на Jungfernstieg у Гамбургу. Песня была напісана на мелодыю «Імператарскай песні» (ням.: Kaiserlied), створаную Гайднам у 1797 годзе для дзяржаўнага гімна Аўстрыйскай імперыі «Божа, беражы імператара Франца…».
11 жніўня 1922 года на паседжанні Нацыянальнага сходу Германіі, дзе была прынята Веймарская канстытуцыя, першы рэйхспрэзідэнт Германіі Фрыдрых Эберт абвясціў «Песню немцаў» дзяржаўным гімнамрэспублікі. У часы Трэцяга рэйха выконвалася толькі першая страфа песні, пасля чаго ішоў гімн НСДАПпесня Хорста Веселя. Пасля 1945 года выкананне «Песні немцаў» было забаронена, а ў нямецкім грамадстве ішла інтэнсіўная дыскусія пра новы дзяржаўны гімн. У 1952 годзе было вырашана, што гімнам ізноў стане гофманска-гайднаўская песня, аднак выконвацца будзе толькі яе трэцяя страфа. Пасля аб'яднання Германіі гімнам ФРГ афіцыйна стала трэцяя страфа «Песні немцаў».
Guido Knopp, Ekkehard Kuhn. Das Lied der Deutschen: Schicksal einer Hymne. — 2. — Berlin: Ullstein, 1990. — 208 S. — ISBN 3550079915.(ням.)
Gerd Schmalbrock. Spuren zu unserem Lied. Wie und warum das Deutschlandlied entstand. — Gladbeck: IKC Presse, 1974. — 60 S. — ISBN 978-3921278048.(ням.)
Peter Reichel. Glanz und Elend deutscher Selbstdarstellung: Nationalsymbole in Reich und Republik. — Göttingen: Wallstein, 2012. — 286 S. — ISBN 978-3835311633.(ням.)
Herbert Blume. Maas, Memel, Etsch und Belt. Die Gewässer in Hoffmanns „Lied der Deutschen“ / Marek Hałub, Kurt G. P. Schuster. — Hoffmann von Fallersleben : internationales Symposium Wrocław/Breslau 2003. — Bielefeld: Verlag für Regionalgeschichte, 2005. — Bd. 8. — S. 247–266. — 310 S. — (Braunschweiger Beiträge zur deutschen Sprache und Literatur). — ISBN 3-89534-538-5.(ням.)
Gerhardt Seiffert. Das ganze Deutschlandlied ist unsere Nationalhymne! : eine klärende Dokumentation der Hoffmann von Fallersleben-Gesellschaft. — 2. — Fallersleben: Hoffmann von Fallersleben-Gesellschaft, 1964. — 36 S.(ням.)
Michael Stürmer, Hagen Schulze, Hans-Ulrich Thamer. Siedler Deutsche Geschichte. Von der Reichsgründung bis zum Mauerfall: In 4 Bänden. — 1. — München: Bassermann, 2004. — ISBN 978-3809417644.(ням.)