Песня пра Нібелунгаў | |
---|---|
ням.: Das Nibelungenlied | |
Жанр | эпас |
Аўтар | невядома |
Мова арыгінала | сярэдневерхненямецкая мова |
Дата напісання | каля 1200[1] |
Персанажы | Сігурд, Крымхільда[d], Gunther[d], Хаген з Транье[d], Брунхільда[d], Rüdiger von Bechelaren[d], Etzel[d], Volker von Alzey[d], Andvari[d], Helche[d], Gundomar I[d], Ute[d], Hadburg[d] і Piligrim of Passau[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Песня пра Нібелунгаў» — нямецкі гераічны эпас. Створаны ў канцы 12 стагоддзя і ўключаў 39 песень. Асноўны сюжэт — вандраванні і звышнатуральныя подзвігі сына караля, выдатнага рыцара Зігфрыда. Пасля яго забойства ўдава Крымхільда сурова помсціць сваім ворагам. Паэма вызначаецца падрабязным апісаннем шматлікіх пабоішчаў, розных прыгод, загавораў, канфліктных сітуацый, рыцарскіх турніраў, святаў і да т.п. Паводле матываў гэтага эпасу нямецкі кампазітар Рыхард Вагнер стварыў музыкальна-драматычную тэтралогію «Кальцо Нібелунгаў».