Петах-Тыква (іўр.: פֶּתַח תִּקְוָה) — горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Заснаваны ў 1878 годзе як сельскагаспадарчае паселішча. Каля 160 тыс.жыхароў (2000). Транспартны вузел. Цэнтр сельскагаспадарчага раёна (цытрусавыя). Прамысловасць: машынабудаўнічая, тэкстыльная, харчовая (перапарацоўка садавіны, агародніны), металаапрацоўчая, хімічная, алмазагранільная. Шпіталь «Бейлінсан» — адзін з буйнейшых у краіне. Мемарыяльны цэнтр «Яд ла-банім», прысвечаны памяці ўсіх, хто загінуў пры абароне дзяржавы Ізраіль.