Петэр Апіян

Петэр Апіян
лац.: Petrus Apianus
нямецкі механік і астраном
Імя пры нараджэнні ням.: Peter Bienewitz[1]
Род дзейнасці матэматык, астраном, картограф, выкладчык універсітэта, касмограф, выдавец, географ, друкар, рэдактар
Дата нараджэння 16 красавіка 1495(1495-04-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1552(1552-04-21) (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Philipp Apian[d]
Месца працы
  • Інгальштацкі ўніверсітэт[d]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Апіян (Петэр Біневіц ці Беневіц[2], лац.: Petrus Apianus) — нямецкі механік і астраном; нарадзіўся 16 красавіка 1495 года каля горада Лейсніга ў Саксоніі, з 1523 года быў прафесарам матэматыкі ў Інгальштаце, дзе ён і памёр 21 красавіка 1552 года.

Самае вядомае з яго сачыненняў — перакладзеная на некалькі моў «Cosmographia» (Ландсгут 1524, Антверпен 1529, і іншыя выданні). У гэтым сачыненні Апіян прапануе для вызначэння геаграфічных даўгот вымяраць адлегласць паміж Месяцам і нерухомымі зоркамі і ўпершыню паказвае, што хвасты камет звернутыя ў бок, процілеглы Сонцу. Акрамя таго, яго пяру належыць раскошна выдадзеная кніга «Astronomicum Caesareum» (Інгальштат, 1540, з гравюрамі) і «Inscriptiones sacrosanctae vetustatis» (Інгальштат, 1534, з гравюрамі). Апіян вынайшаў і палепшыў шматлікія матэматычныя і астранамічныя прыборы і некаторыя з іх апісаў.

У яго гонар адзін з месяцавых кратараў у 1935 г. названы кратарам Апіян[3].

Folium populi, 1533

Зноскі