Петэр Вільгельм Глоб

Петэр Вільгельм Глоб
дацк.: Peter Glob
Дата нараджэння 20 лютага 1911(1911-02-20)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 ліпеня 1985(1985-07-20)[1] (74 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Ёханэс Глоб[d]
Дзеці Лотэ Глоб[d]
Род дзейнасці антраполаг, археолаг, даследчык дагістарычнай эпохі
Навуковая сфера археалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды

Петэр Вільгельм Глоб, таксама вядомы як П. В. Глоб (20 лютага 1911 — 20 ліпеня 1985) — дацкі археолаг, працаваў генеральным дырэктарам Музея старажытнасцей Даніі  (англ.) і быў таксама дырэктарам Нацыянальнага музея ў Капенгагене.

Біяграфія і навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Набыў вядомасць дзякуючы даследаванням дацкіх балотных людзей, такіх як чалавек з Толунда і чалавек з Гробала — муміфікаваных парэшткаў людзей жалезнага і бронзавага вякоў, знойдзеных захаванымі ў тарфяніках. Сярод яго прац па антрапалогіі вылучаюцца наступныя публікацыі:

  • The Bog People: Iron Age Man Preserved;
  • Denmark: An Archaeological History from the Stone Age to the Vikings;
  • Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved.

Ён быў сузаснавальнікам Скандынаўскага інстытута параўнальнага вандалізму, інстытута, які вывучае гісторыю графіці. Глоб быў сынам дацкага мастака Ёханэса Глоба і бацькам дацкай мастачкі-кераміста Лотэ Глоб і мастака Андэрса Глоба. Яго найбольш вядомым даследаваннем быў Толундскі чалавек.

Глоб таксама цікавіўся археалогіяй Блізкага Усходу і кіраваў некалькімі навуковымі экспедыцыямі туды. Яны былі апісаны як адны з найбуйнейшых навуковых трансгранічных экспедыцыі з Даніі за ўвесь час існавання дацкай археалогіі[3].

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]

Два папярэднія кніжныя выданні з’яўляюцца вытворнымі ад адной і той жа зыходнай кнігі, напісанай у Даніі: Danske Oltidsminder, якую лепей перакласці як Помнікі Старажытнай Даніі. Гл. American Anthropologist, Volume 75, Issue 6, page 1940.

  • Mound People: Danish Bronze-Age Man Preserved, Cornell University Press, 1974, 184 pg, ISBN 978-0-8014-0800-7
  • Danefæ. Til Hendes Majestaet Dronning Margrethe II, 16 April 1980.

Зноскі

  1. а б P.V. Glob // Dansk Biografisk Lexikon
  2. а б в г д е ё ж з Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984. Праверана 24 жніўня 2022.
  3. Flemming Højlund (1999). Glob og Paradisets have. De danske ekspeditioner til Den Arabiske Golf(дацк.). Moesgård Museum. ISBN 87-87334-32-1. Архівавана з арыгінала 24 верасня 2015. Праверана 5 кастрычніка 2014. Translated to English by Peter Crabb («Glob and the Garden of Eden») and Arabic by Mohammed Bander («Ghūlub wa-jannat al-firdaws»).