Петэр Дас | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | каля 1647[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 жніўня 1707[3][4] |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, святар, паэт |
Мова твораў | дацкая мова |
![]() |
Петэр Дас (нарв.: Petter Dass; 1647, Херой, Нурлан — 1707, Альстахёўг) — нарвежскі паэт. Адзін з першых нарвежскіх паэтаў новага часу.
Сын шатландскага гандляра Пітэра Дундаса, які пасяліўся ў Нарвегіі. Маці Марэн Фальч. Бацька памёр у 1653 годзе, калі Дасу было 6 гадоў, выхоўваўся Дас сваякамі (сястрой маці). Наведваў школу ў Бергене, затым вывучаў тэалогію ў Капенгагене, у 1677 годзе стаў святаром. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Капенгагене, вярнуўся на радзіму, працаваў хатнім настаўнікам у Вефсне. У 1689 стаў парафіяльным пастарам у Альстахёўгу.
Пры жыцці Даса быў апублікаваны адзіны твор — паэма «Den nordske dale-viise» (1683, «Нарвежская песня даліны»), астатнія творы апублікаваны пасмяротна. У паэме «Голас Нурлана» («Nordlands trompet», 1678—1700, выдадзена у 1739) дадзена рэалістычнае апісанне паўночнай Нарвегіі, побыту, абрадаў і заняткаў народа. Аўтар зборніка рэлігійных песень «Bibelski viise-bog» (1711). Творы Даса напісаны простай, жыццёвай мовай, блізкія да фальклору.