Петэр Крыстэн Асб'ёрнсен | |
---|---|
Peter Christen Asbjørnsen | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Clemens Bonifacius |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1812[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 6 студзеня 1885[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Нарвегія |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Петэр Крыстэн Асб'ёрнсен (нарв.: Peter Christen Asbjørnsen, 15 студзеня 1812 — 6 студзеня 1885) — нарвежскі пісьменнік, навуковец і збіральнік народных казак.
Асб'ёрнсен нарадзіўся ў 1812 годзе ў Хрысціяніі (цяпер Осла) у сям'і рамесніка. Калі ён яшчэ быў студэнтам, сустрэўся з Ёргенам Му, разам з якім, падарожнічаючы па Нарвегіі, стаў збіраць народныя паданні. Вынікам іх працы стаў апублікаваны ў 1841 годзе зборнік «Нарвежскія народныя казкі» (нарв.: Norske Folkeeventyr). Праз некалькі гадоў Асб'ёрнсен самастойна выпусціў другі зборнік — «Нарвежскія чароўныя казкі і народныя паданні» (нарв.: Norske huldreeventyr og folkesagn, 1845—1847)[4]. Сабраныя казкі ён імкнуўся перадаваць як мага бліжэй да арыгінала, не дадаючы нічога лішняга, тым самым захоўваючы іх прыгажосць і самабытнасць. Аўтар такіх казак як Каралеўскія зайцы, Крумкачы Ут-Роста, Аповяды Берты Тупенхаўк. З 1856 па 1876 гады ён працаваў лесаводам; таксама апублікаваў мноства навуковых прац. Сканаў ён у 1885 годзе ў Хрысціяніі.