Пеўнік (від рыб)

Пеўнік (від рыб)

Бой дзвюх байцовых рыбак
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betta splendens Regan, 1910

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 180889

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172611
NCBI  158456
EOL  211488

Пеўнік, Байцовая рыбка[1] (Betta splendens) — від прамянёвапёрых рыб сямейства Osphronemidae. Від знаходзіцца пад глабальнай пагрозай знікнення, са статусам уразлівы[2].

Даўжыня 3−4 см, часам да 6 см. Цела выцягнутае, разнастайнага колеру, залежна ад пароды, пры спалоху і рознай змене ўмоў бясколернае. Спінны анальны і хваставы плаўнікі ў самцоў падоўжаныя[1].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Індыі, Тайландзе[2], Малайзіі[1]. У Еўропу від упершыню завезены ў канцы XIX стагоддзя, у СССР паўторна ў канцы 1940-х[1].

Шырока распаўсюджаны і ўтрымліваецца ў акварыумах. Да ўмоў утрымання адносна непатрабавальныя[1].

У Тайландзе пашыраны від спорту — баі пеўнікаў, адсюль другая назва[1].

  1. а б в г д е Пеўнік, байцовая рыбка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 188. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б Старонка на сайце МСАП