Пластызолі — гэта дысперсіі часціц спецыяльных гатункаў палімераў у вадкім пластыфікатары.
Вядома значная колькасць розных пластызолей, аднак шырокае прамысловае выкарыстанне ў наш час знайшлі толькі пластызолі на аснове полівінілхларыда (ПВХ-пластызолі). У звычайных умовах пластызолі стабільныя і ўяўляюць сабой вадкую ці пастападобную масу, а пры награванні пластызоль «жэлацінізуецца» — хутка ператвараецца ў маналітны пластыкат з добрымі фізіка-механічнымі ўласцівасцямі, высокім электрычным супрацівам і хімічнай устойлівасцю.
У аўтамабілебудаванні пластызоль выкарыстоўваюць у якасці антыкаразійных, ушчыльнялых, абразіваўстойлівых, супрацьшумавых і ізаляцыйных пакрыццяў, для герметызацыі фільтруючых элементаў паветраных і масляных фільтраў і фільтраў вентыляцыі картэра аўтамабіляў;
у медыцыне — для вырабу дэталяў медыцынскіх інструментаў, мяшкоў для крыві, спрынцовак;
у кансервавай прамысловасці — у якасці ўшчыльнялых масцік;
у вытворчасці тавараў народнага спажывання — для вырабу дзіцячых цацак, мячоў, бірулек, абутку, адзення, посуду;
у вытворчасці будаўнічых матэрыялаў — для вырабу лінолеума, вінілавых шпалер, тэнтаў, пакрыццяў металадахоўкі, шклосетак;