Плаўт | |
---|---|
лац.: T. Maccius Plautus | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 250 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 184 да н.э.[2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | невядома |
Маці | невядома |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | камедыёграф, драматург, пісьменнік |
Мова твораў | лацінская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плаўт, Ціт Макцый Плаўт (лац.: Titus Maccius Plautus; 250 да н.э.[1], Сарсіна[d], Умбрыя[2] — 184 да н.э.[2], Рым[3]) — адзін з найвядомейшых, побач з Тэрэнцыем, рымскіх паэтаў-камедыёграфаў.
Аб жыцці Плаўта вядома мала надзейнага. Цыцэрон называе год яго нараджэння і згадвае, што ён дажыў да старасці (адсюль прынятыя ў літаратуры гады жыцця — умоўна лічыцца, што ён пражыў каля 70 год). Павел Дыякан (абапіраючыся, магчыма, на згубленыя сёння антычныя крыніцы) паведамляе, што Плаўт паходзіў з нярымскай сям’і, з Сарсіны (Умбрыя); калі гэта сапраўды так, то няроднаю для яго лацінаю Плаўт авалодаў надзіва добра.[4]
Плаўт узяў сябе за ўзор аўтараў грэкамоўнай «новай камедыі» (перадусім Менандра), чые п’есы перакладаў і апрацоўваў. Паводле Аўла Гелія, у яго часы Плаўту прыпісвалася каля 130 камедый, аднак спрэчкі аб сапраўднасці многіх тэкстаў вяліся ўжо ў антычнасці; Варон паведамляе, што толькі 21 п’есу прыпісвалі Плаўту ўсе і згодна. Нам сёння вядомыя тэксты 20 камедый Плаўта, некаторыя з іх х лакунамі (усе — з ліку згаданых вышэй «бясспрэчна Плаўтавых»; з іх амаль цалкам згубленая толькі «Vidularia»).
Выявай Плаўта, магчыма, з’яўляецца непадпісаная статуя з пары, знойдзенай ў Рыме ў 16 ст. (іншая падпісана Пасейдзіп)[5].
Традыцыйны збор з 21 камедыі Плаўта ў алфавітным парадку, які амаль цалкам дажыў да нашых дзён, уключае наступныя творы:
Плаўт аказаў значны ўплыў на Шэкспіра; у прыватнасці, шэкспірава «Камедыя памылак», праўдападобна, наўпрост заснаваная на плаўтавай камедыі Menaechmi.
Камедыю «Збаночак» (Aulularia) пераклаў з лацінскай Антон Францішак Брыль.