Плоткі (Rutilus) — род прамянёвапёрых рыб сямейства карпавых.
Даўжыня да 70 см, маса да 8 кг (у плоткі звычайнай да 25 см і 1800 г[1]). Луска буйная. Вочы жаўтавата-аранжавыя, з чырвонай плямкай у верхняй частцы.
Выдзяляецца каля 10 відаў, шмат падвідаў. Пашыраны ў прэсных і саланаватых водах Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі. Плотка сустракаецца па ўсёй Еўропе да ўсходу ад Паўднёвай Англіі і Пірэнеяў і на поўнач ад Альпаў; у рэках і азёрах Сібіры, у басейнах Каспійскага і Аральскага мораў. Існуюць чародныя жылыя, паўпрахадныя і прахадныя формы, у т.л. выразуб, вобла, таран. На тэрыторыі Беларусі распаўсюджана плотка звычайная; жыве ў азёрах, рэках, вадасховішчах.
Кормяцца планктонам, бентасам.
Аб’екты промыслу.
Зноскі