Плошча Вагезаў

Плошча Вагезаў
III акруга Парыжа, Quartier de l'Arsenal, квартал Архіва, IV акруга Парыжа
фр.: Place des Vosges
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
Шырыня 140 м[3]
Назва ў гонар дэпартамент Вагезы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча Вагезаў (фр.: Place des Vosges) — самая старажытная плошча Парыжа. Знаходзіцца ў квартале Марэ і ўяўляе сабой правільны квадрат са старанамі па 140 метраў. Да 1799 г. называлася Каралеўскай (фр.: Place Royale). Цяперашняя назва атрымана ў гонар жыхароў дэпартамента Вагезы, якія добраахвотна пачалі выплачваць узносы на ўтрыманнне рэвалюцыйнай арміі.

Будавалася па загаду Генрыха IV з 1605 па 1612 гг.; з тых часоў яна засталася амаль нязменнай. Будынкі па бакам плошчы строга вытрыманы ў адзіным стылі — з чырвонай цэглы з палосамі шэрага каменя. Два будынка з больш высокімі мансарднымі дахамі называюцца павільёнамі караля і каралевы (тут прастачыны спраўлялі вяселле Людовіка XIII і Ганны Аўстрыйскай). У дамах на плошчы жылі многія вядомыя людзі — Сюлі, кардынал Рышэльё, Мар'ён Дэлорм, Басюэ, Віктор Гюго, Тэафіль Гацье, Альфонс Дадэ і інш. На Каралеўскай плошчы адбыўся рыцарскі турнір, у якім смяротную рану атрымаў кароль Францыі Генрых II.

Конная статуя Людовіка XIII, усталяваная на плошчы намаганнямі Рышэльё, была расплаўлена пад час Вялікай французскай рэвалюцыі; адноўлена з 1825 г. Большую частку плошчы цяпер займаюць ліпавыя насаджэнні і фантан.

Панарама плошчы Вагезаў


Зноскі