Плутас

Плутас
грэч. Πλούτος
Міфалогія старажытнагрэчаская міфалогія
Сфера ўплыву багацце[d]
Пол мужчынскі пол
Бацька Ясіён[1]
Маці Дэметра[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Уільям Блэйк: Ілюстрацыя да «Боскай камедыі» Дантэ, Пекла, Песня VII, 1-15, Плутас, Дантэ і Вергілій.

Плу́тас (стар.-грэч.: Πλοῦτος — багацце, дастатак; шчасце, лац.: Plutus) — сын Ясіёна і Дэметры, бог багацця. У старажытныя часы міфатворчасці атаясамляўся з Плутонам як уладальнікам падземных багаццяў.

Спачатку Плутас быў хтанічным бажаством, заступнікам ўраджаю хлябоў. Паводле Гесіёда, ён нарадзіўся на тройчы ўзараным поле на востраве Крыт. Пасля Плутас звязвалі з Эйрэнай — ўвасабленнем мірнага жыцця, якое параджае багацце, з багіняй лёсу Цюхэ, з Афінай Эрганай (Заступніцай рамёстваў) і г.д.. Паводле больш позняй версіі, за несправядлівае размеркаванне багацця Зеўс асляпіў Плутас[2], Асклепій вярнуў яму зрок[3]. Пасля бог Плутас пераасэнсоўваецца як увасабленне багацця. У антычным мастацтве распаўсюджаны вобраз Плутаса ў выглядзе юнака, які трымае ў руках рог дастатку.

Зноскі